Як жывецца пенсіянерам у «дзяржаве для народу»?


1 кастрычніка Генеральная асамблея ААН назвала Днём пажылых людзей. У гэты дзень заклікаецца стварыць грамадства для ўсіх узростаў. Беларускія ж пенсіянеры атрымалі своеасаблівы падарунак у першы дзень кастрычніка.



З 1 кастрычніка пенсіянерам у Беларусі прапануецца пяць гадоў працаваць без атрымання пенсіі, каб крыху павялічыць яе ў будучыні.

На сёння сярэдняя пенсія ў Беларусі – самая малая сярод краінаў-суседзяў і складае 49 долараў. У Беларусі доля людзей сталага веку складае 30 % ад агульнай колькасці насельніцтва і працягвае расці.

«Белсат» запытаў у жыхароў Менску – ці задаволеныя яны тым, як ставіцца дзяржава да пажылых людзей, і з якімі галоўнымі праблемамі сутыкаюцца пенсіянеры?

Падрабязнасці ў відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў