Міхэіл Саакашвілі прагаласаваў разам са сваім малодшым сынам Нікалазам


{movie}Саакашвілі галасуе|left|6633{/movie}У Грузіі распачаліся парламенцкія выбары, ад якіх залежыць, хто будзе кіраваць краінаю. Барацьба разгортваецца паміж прыхільнікамі дзейнага прэзідэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі ды алігарха Бідзына Іванішвілі.

На выбарчы ўчастак прэзідэнт Грузіі прыехаў разам з жонкаю Сандраю Элісабэт Рулёфс і малодшым сынам Нікалазам. Гэта ўжо не першае з’яўленне кіраўніка Грузіі на публіцы разам з малодшым сынам. Аднойчы Нікалаз Саакашвілі наведаў разам з бацькам частку грузінскіх спецназаўцаў, пры гэтым ён быў адзеты ў вайсковую форму.

У 2013 г у Грузіі пачне дзеяць новая рэдакцыя Канстытуцыі, паводле якой краіна зробіцца парламенцкаю рэспублікаю. Прэзідэнт згубіць значную частку сваіх паўнамоцтваў, фактычна краінаю будзе кіраваць партыя, якая атрымае большасць у парламенце.

belsat.eu

Стужка навінаў