У Мёрах адзначылі свята журавоў і журавінаў (фотарэпартаж)


Мёршчына славіцца сваімі балотамі, а галоўнае – тым, што мёраўцы дзякуючы балотам маюць. Штогод тут збіраюць тысячы кілаграмаў дзікіх журавінаў, і штогод на мёрскіх балотах спыняюцца тысячы журавоў.

Пад эгідаю Еўразвязу і Праграмы развіцця ААН на Мёршчыне зладзілі свята “Журавы і журавіны Мёрскага краю”. Імпрэза адбылася ля мясцовага балота Ельня, дзе падчас сезоннай вандроўкі спыняюцца каля 4000 журавоў і тысячы іншых пералётных птушак.

Пра асаблівасці гэтай мясцовасці ўдзельнікам свята распавядалі як мясцовыя жыхары, гэтак і навукоўцы – эколагі ды арнітолагі.

Да таго ж госці свята маглі набыць у “гарадку майстроў” самаробныя сувеніры, пакаштаваць журавінавы морс і пірагі з журавінамі.

belsat.eu

Стужка навінаў