1 кастрычніка ў Беларусі падаражэлі цыгарэты


Інфармацыя пра новыя кошты размешчаная на сайце Міністэрства падаткаў і збораў. З яе вынікае, што рознічныя кошты на асобныя маркі цыгарэтаў, што вырабляюцца ў Беларусі, павышаюць на 1,9–12,9 %, а на некаторыя імпартныя цыгарэты – на 4,2–5,6 %.

Найбольш падаражэлі цыгарэты беларускіх марак першага коштавага сегменту, што вырабляюцца на ААТ “Гарадзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”. Гэтак, кошты на цыгарэты “Мінск”, “Мінск-7”, “Мінск Ментол”, “Мінск залаты”, “Прэм’ер”, “Прэм’ер-7”, “Прэм’ер Люкс” павысілі на 12,9 % – да Br 3,5 тысячы за адзін пачак. Кошты цыгарэтаў марак “Queen” і “Solange” павялічыліся на 9,7 % – да 3,95 тысячы.

Папярэдняе падаражанне цыгарэтаў адбылося 1 верасня, калі рознічныя кошты на асобныя маркі выраслі на 3,2–10,6 %.

Паводле Асаблівай часткі Падатковага кодэксу Беларусі, з 1 студзеня 2012 г. беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя кошты на цыгарэты. Раней рознічныя кошты рэгулявала Міністэрства эканомікі.

belsat.eu

Стужка навінаў