За ўдар нагой скульптуры гарадавога затрымалі 18-гадовую дзяўчыну


Актывістка Наталля Гарачка, якую затрымалі міліцыянты 24 сакавіка, пасля суда распавяла, што ў камеры на Акрэсціна разам з ёю знаходзілася 18-гадовая Аляксандра Самасюк, якая штурхнула скульптуру гарадавога.

Паводле допісу ў Фэйсбуку палітыка Вячаслава Сіўчыка, дзяўчыну затрымалі яшчэ ў суботу 24 сакавіка за тое, што яна штурхнула скульптуру гарадавога на вуліцы Гарадскі Вал насупраць будынку МУС. Судзіць яе павінны былі яшчэ 26 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску.

Як вядома, «Менскі гарадавы» не з’яўляецца помнікам або гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта проста скульптурная кампазіцыя. Але супрацоўнікі МУС затрымліваюць асобаў, якія, паводле міліцыянтаў, зняважліва абыходзяцца з выяваю.

Hавiны
Гарадавы разладу. Што цяпер можна зрабіць з помнікам, каб выправіць сітуацыю?
2018.12.07 16:36

CK belsat.eu

Стужка навінаў