Асуджаным за Плошчу дапамагаюць тысячы чалавек


Грошай, якія яны назбіралі, хопіць, каб аплаціць утрыманне пад арыштам.

Дапамагчы арыштаваным прапанавала Дар’я Каткоўская. Калі 20 снежня яна выпадкова трапіла ў Першамайскі суд Менску і ўбачыла там затрыманых, узяла ў іх нумары тэлефонаў, каб пазваніць іх сваякам. Потым напісала пра гэта ў сваім блогу ў Live Journal і прапанавала: давайце дапаможам людзям, як дапамагалі ў 2006 годзе.

“Я, вядома, не мела на ўвазе, што хачу дапамагчы ўсім 600-700 арыштаваным. Але так атрымалася, што гэты заклік у той жа вечар перадрукавалі “Наша ніва”, іншыя папулярныя інтэрнэт-рэсурсы. І з самай раніцы 21 снежня мне пачалі званіць з усёй Беларусі, з-за мяжы, пыталіся, як яны могуць дапамагчы, як перадаць грошы, пачалі везці рэчы”.

У той жа дзень да Дар’і патэлефанавалі з управы БНФ і прапанавалі памяшканне для збору дапамогі. Кожны дзень туды прыходзяць валанцёры, якія дапамагаюць запакоўваць і адвозіць перадачы, падпісваць паштоўкі і абменьвацца інфармацыяй. Акцыя прыцягнула некалькі тысяч чалавек. Ян сабралі дастаткова грошай, з якіх можна будзе кампенсаваць людзям аплату іх утрымання пад арыштам.

belsat.eu

Стужка навінаў