#100БНР! Святкуйма разам з «Белсатам»!


25 сакавіка а 12:00 стартуе адмыслова падрыхтаваны эфір, прысвечаны святкаванню 100-годдзя ўтварэння БНР і Дню Волі. Назірайце онлайн за святам незалежнасці: мы падрыхтуем уключэнні з Менску ды іншых гарадоў Беларусі, з акцыяў, святкавання і канцэртаў!

Спецэфір на «Белсаце» распачнецца а 12:00. Мы пакажам самыя важныя і цікавыя падзеі ў гэты дзень.

Акцыя «Марш годнасці і волі» запланаваная на 12:00: збор на пл. Якуба Коласа і заканчэнне каля Опернага тэатру, дзе пачнецца святочны канцэрт.

Урачыстае адкрыццё «Свята Незалежнасці» запланаванае на 13:00. Вядоўцы – легендарная дыктарка беларускага тэлебачання Зінаіда Бандарэнка і вядоўца «Белсату» Усевалад Сцебурака.

На сцэне ж выступяць: «Akute», «Dzieciuki», «Amaroka», «Мутнаевока», РСП, Кася Камоцкая, Спеўны сход, Пётр Клюёў, Ігар Варашкевіч («Крама»), Юры Стыльскі («Дай Дарогу»).

А тым часам у Беластоку пройдзе святочны канцэрт з удзелам Лявона Вольскага. Паглядзець выступ можна будзе онлайн на старонцы Belsat.eu ды ў эфіры праз спадарожнік.

А што паглядзець яшчэ?

Мы падрыхтавалі для вас адмысловы святочны тыдзень да 100-годдзя БНР. Вашай увазе – праграмы, дакументальныя фільмы і рэпартажы «Белсату» пра падзеі ды асобаў, якія паўплывалі на паўстанне беларускае тоеснасці.

Святкуйма Дзень Волі з «Белсатам»!

ЮВ/МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў