Прымушаюць галасаваць датэрмінова? Напішы мэйл


Заўтра, 18 верасня, пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Праваабаронцы заклікаюць выбарцаў паведамляць аб прымусе ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні. Сведчаннямі могуць быць любыя аўдыё-, відэа- і фотадакументы. Інфармацыю можна дасылаць на адрас кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” elections2012@spring96.org.

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” праводзяць незалежнае назіранне за ходам парламенцкай выбарчай кампаніі ды фіксуюць факты парушэнняў выбарчага заканадаўства.

belsat.eu

Стужка навінаў