У тыгральвіцы нарадзілася кацяня


{movie}У тыгральвіцы нарадзілася кацяня|left|6368{/movie}Пакуль не зразумела, як правільна называць кацяня, якое нарадзілася ў бацькі-льва і маці, якая сама ёсць гібрыдам льва і тыгра.

Гібрыды льва і тыгра, якіх яшчэ называюць лігерамі, звычайна не здольныя даць патомства. У Расеі ўпершыню ў гісторыі тыгральвіца Зіта нарадзіла кацяня, якому далі імя К’яра ў гонар дачкі льва Сімбы з фільму «Кароль Леў».

«Пакуль гэта толькі дзіця, і характар яшчэ не цалкам сфармаваўся, але я думаю, што гэта будзе спакойная, моцная, упэўненая жывёліна», – гаворыць кіраўніца кашачага заапарку ў Новасібірску Роза Салаўёва.

belsat.eu

Стужка навінаў