Ці ёсць у Беларусі палітвязні?


“Першы раз чую. А дзе пра гэта сказана?” – дзівіліся жыхары сталіцы.

Сёння Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя заявілі аб зняцці сваіх кандыдатаў з выбараў. Абедзве палітычныя сілы матывавалі сваё рашэнне тым, што выбарчая кампанія праходзіць непразрыста і недэмакратычна. Акрамя таго, у краіне застаюцца палітвязні. У сувязі з заявамі беларускіх апазіцыйных партыяў карэспандэнты “Белсату” пацікавіліся ў жыхароў Менску: што яны ведаюць пра палітвязняў?{movie}Ці ёсць у Беларусі палітвязні?|right|6367{/movie}

Большасць апытаных чула пра палітзняволеных у Беларусі ды мяркуе, што іх трэба вызваліць. Хтосьці адзначыў, што ў Беларусі іх няма, а тыя, каго гэтак называюць, – злачынцы, супраць якіх распачалі крымінальныя справы.

“Замала галоснасці ў нашай краіне. Калі б пра палітвязняў адкрыта гаварылі ў СМІ, то я б вызначылася са сваёй пазіцыяй адносна іх”, – падкрэсліла запытаная кабета.

Адзін з рэспандэнтаў не хаваў сваёй збянтэжанасці: “Палітвязні? Упершыню ад вас чую… А дзе пра гэта сказана?..”

belsat.eu

Стужка навінаў