«Марш мільёнаў» у Маскве: Вызваліць палітвязняў!


У цэнтры расейскай сталіцы сабралася, паводле афіцыйных звестак, 14 тысячаў чалавек. Апазіцыя патрабуе вызвалення палітычных зняволеных і абмежавання паўнамоцтваў прэзідэнта.

Сёння ў Маскве распачаўся «Марш мільёнаў», якім расейская апазіцыя чарговы раз выказала пратэст супраць кіравання Уладзіміра Пуціна. Калона дэманстрантаў мірна прайшла ад Пушкінскай плошчы Бульварным кальцом да праспекту Сахарава, дзе адбыўся мітынг. Улады ацэньваюць колькасць удзельнікаў акцыі на 14 тыс. чалавек, аднак арганізатары заяўляюць пра нашмат большую лічбу дэманстрантаў. Самымі шматлікімі ўдзельнікамі шэсця былі нацыяналісты.{movie}«Марш мільёнаў» у Маскве: Вызваліць палітвязняў!|right|6361{/movie}

Апазіцыя патрабуе:

– неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных;

– правядзення сумленных парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў;

– абмежавання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў;

– узмацнення ролі парламенту.

Падчас мітынгу шмат хто з выступоўцаў падкрэсліваў, што ўлады – глухія, але дзякуючы ім аб’ядналіся ўсе апазіцыйныя палітычныя сілы краіны. Згадалі таксама ўчорашняе рашэнне Дзяржаўнай думы РФ пазбавіць апазіцыйнага дэпутата Генадзя Гудкова мандату дэпутата расейскага парламенту. Пастанову Думы ўдзельнікі акцыі назвалі «рэпрэсіямі Крамля супраць іншадумства».

Сённяшні «Марш мільёнаў» разглядаецца апазіцыяй як выпрабаванне сілы ўсяго антыпуцінскага руху перад чарговымі акцыямі.

belsat.eu

Стужка навінаў