1000 км бегам да Дня Волі


1038 набегалі па ўсім свеце ўдзельнікі спартовай дзеі, прымеркаванай Дню Волі. У Вольным забегу-2019 адвольную дыстанцыю зрабілі 120 чалавек. Часавыя паясы і сотні кіламетраў – не перашкода для адзінства ў любові да Беларусі і ейных народных каштоўнасцяў!

«Сёлета далучыліся новыя краіны, у тым ліку суседнія Украіна і Расея. Адметную дыстанцыю зрабіў Іван Юркавец з Бабруйску – прабег па маршруце ў форме літар «БНР». Васьмёра ўдзельнікаў беглі 10,1 км (да 101-годдзя незалежнасці БНР), або 25,03 км ці 2,5 км – у гонар 25 сакавіка. А групавымі забегамі, як і летась, адрозніваліся ЗША», – кажа суарганізатар Вольнага забегу Зміцер Ягораў.

Далучыцца да наступнага, трэцяга Вольнага забегу беларусаў свету, можа кожны. Умовы ўдзелу:

– зарэгістравацца на RUNBNR.ORG,

– зафіксаваць прабег праграмаю трэкерам,

– выкласці фота з тэгам #belarus101run.

Арганізатарам хацелася б, каб аматары здаровага ладу жыцця і патрыёты Беларусі мелі ў будучыні ўзнагароды і медалі за найцікавейшы ці найхутчэйшы забег. Таму чакаем, што імпрэза адкрыецца таксама для спонсараў.

ЮЦ belsat.eu

Стужка навінаў