100 тысяч на вуліцах Варшавы. Акцыі за адмену забароны абортаў цягнуцца ў Польшчы другі тыдзень


Акцыі пратэсту супраць амаль поўнай забароны абортаў у Польшчы цягнуцца з 22 кастрычніка. Нагодай стала рашэнне Канстытуцыйнага суда, які палічыў незаконным перапыненне цяжарнасці пры высокай верагоднасці парокаў развіцця плоду дзіцяці.

30 кастрычніка ў Варшаве прайшла маштабная дэманстрацыя тых, хто выступае за адмену забароны перарывання цяжарнасці. У акцыі ўзялі ўдзел да 100 тысяч чалавек, 37 асобаў былі затрыманыя. Фатографка «Белсату» Яна Пракопчык цягам тыдня дакументавала новую хвалю пратэстаў у Польшчы.

Марш супраць забароны абортаў «На Варшаве».
Фота: Dudek Jerzy / Forum
Групы пратэстоўцаў злучыліся ў шматтысячны натоўп. Марш на Варшаву, Варшава, Польшча. 30.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Маленькімі групамі пратэстоўцы ідуць з розных частак Варшавы на кальцо Дмоўскага. Варшава, Польшча. 30.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Маленькімі групамі пратэстоўцы ідуць з розных частак Варшавы на кальцо Дмоўскага. Марш на Варшаву, Варшава, Польшча. 30.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Грамадскі транспарт падтрымлівае пратэстоўцаў. На трамвайным табло напісана: «жанчыны, мы з вамі!». Марш на Варшаву, Варшава, Польшча. 30.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Групы пратэстоўцаў злучыліся ў шматтысячны натоўп. Марш на Варшаву, Варшава, Польшча. 30.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Групы пратэстоўцаў злучыліся ў шматтысячную натоўп і ідуць да дому лідара партыі «Закон і Справядлівасць» – Ярослава Качыньскага. Варшава, Польшча. 30.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Шматтысячны натоўп сабраўся пад Варшаўскім універсітэтам. Варшава, Польшча, 28.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Шматтысячны натоўп сабраўся пад Варшаўскім універсітэтам. Варшава, Польшча, 28.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Марш у абарону права жанчын на аборт. Шматтысячны натоўп пратэстуючых прыйшоў да Парламента Польшчы. Варшава, 28.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Шматтысячны натоўп пратэстуе супраць забароны абортаў пад Парламентам Рэспублікі Польшча. Удзельніца маршу за правы жанчын намалявала на твары чырвоную маланку – сімвал пратэсту. Варшава, Польшча 28.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэстоўцы малююць плакат. Надпіс: “Аборт-гэта права чалавека”. Варшава, Польшча, 28.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Пратэстоўцы падчас маршу распісваюць дарожныя знакі, тратуар, прыпынкі. Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Галоўны сімвал пратэсту – чырвоная маланка. Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Некаторыя пратэстоўцы застаюцца дома і падтрымліваюць іншых праз акно. Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Таксіст выйшаў сварыцца з пратэстоўцамі, якія блакуюць транспартны рух. Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Людзі шпацыруюць галоўнымі вуліцамі, блакуюць рух, грамадскі транспарт стаіць. Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Людзі ішлі маршам да дома Я. Качыньскага, але дарогу ім заступіла паліцыя. Натоўп сел на трамвайныя шляхі. Грамадскі транспарт не ходзіць з-за блакавання дарог. Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Людзі блакуюць дарогі. Галоўны сімвал пратэсту-чырвоная маланка. Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. На плакаце напісана: «Я б хацела зрабіць аборт свайму ўраду « Варшава, Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu
Пратэст жанчын супраць закона аб адмене абортаў у Польшчы. Людзі блакуюць дарогі. Грамадскі транспарт не ездзіць у цэнтры. Польшча, 26.10.2020.
Фота: Пракопчык Яна / Belsat.eu

Фота: Яна Пракопчык, Dudek Jerzy

Стужка навінаў