100 дзён пратэстаў, Новая Баравая і спілаваная Эйфэлева вежа. Галоўнае за мінулы тыдзень у малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» узгадвае падзеі мінулага тыдня і дзеліцца ўласнымі карыкатурамі.

16 лістапада мы адзначылі 100 дзён беларускай рэвалюцыі. Вось тут можна пачытаць наш вялікі лонгрыд на гэтую тэму.
На тры дні ў пратэставым менскім мікрараёне Новая Баравая знікла вада. Нагадаем, на двух выбарчых участках у Новай Баравой перамагла Святлана Ціханоўская. А пасля выбараў жыхары новай забудовы актыўна вывешвалі бел-чырвона-белыя сцягі, ладзілі дваровыя канцэрты і чаяпіцці, і спачатку нават хадзілі калонай на пратэсты і ў госці ў суседнія раёны.
У адным з Telegram-каналаў з’явіўся запіс, дзе збіванне Рамана Бандарэнкі абмяркоўваюць два мужчыны. Крыніца, якая выклала аўдыё, называе суразмоўцаў старшынёй Федэрацыі хакею Дзмітрыем Баскавым і кікбаксёрам Дзмітрыем Шакутам. Пазней зʼявіліся размовы з голасам, падобным да Наталлі Эйсмант.
Улады вылучылі на мапе Менску 42 дэструктыўныя раёны і паабяцалі там праводзіць узмоцненае патруляванне
20 лістапада ў Менску развіталіся з Раманам Бандарэнкам. Жалобная цырымонія прайшла ў бажніцы Уваскрасення Хрыстова па вуліцы Гамарніка. Праводзіць Рамана ў апошні шлях прыйшлі тысячы беларусаў. Цела выносілі з царквы пад воклічы: «Рома, ты герой!»
На мінулым тыдні быў узламаны тэлеграм-канал беларускіх медыкаў «Белыя халаты», былі затрыманыя асобы, якіх абвінавацілі ў датычнасці да рэдакцыяў шэрагу пратэставых тэлеграм-каналаў
У мікрараёне Уручча знішчылі іх маленькую «Эфэлеву вежу». Гэта стала адным з самых недарэчных ўчынкаў сталічных камунальнікаў у барацьбе з сімваламі беларускай рэвалюцыі

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў