100 асобаў загінула падчас антыўрадавых пратэстаў у Іраку


3 кастрычніка 2019 г. Багдад.
Фота: WISSM AL-OKILI/Reuters

Паводле іракскай парламенцкай камісіі ў правах чалавека, каля 100 асобаў загінулі падчас антыўрадавых пратэстаў у некалькіх рэгіёнах краіны. Яшчэ 3000 чалавек пацярпелі, паведамляе Бі-бі-сі.

Пратэсты доўжацца ўжо 5 дзён. Мясцовыя ўлады амаль цалкам адключылі інтэрнэт, піша reuters.com.

Пратэсты пачаліся спантанна і не мелі фармальных лідараў. Удзельнікі пратэстаў незадаволеныя ўзроўнем жыцця, беспрацоўем і карумпаванасцю ўлады.

Па стане на 5 кастрычніка было затрымана каля 500 удзельнікаў пратэстаў.

Ірак мае чацвёртыя па велічыні запасы нафты. Паводле Сусветнага банку, у 2014 годзе амаль чвэрць насельніцтва краіны жыла прыблізна на $ 1,9 у дзень.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў