10 жніўня – новыя пратэсты ў Маскве. «Белсат» вядзе стрым


10 жніўня, у Маскве праходзіць новы пратэст за допуск апазіцыйных кандыдатаў да выбараў у Маскоўскую гарадскую думу і за закрыццё сфабрыкаваных па палітычных матывавах крымінальных спраў. «Белсат» вядзе прамую трансляцыю з акцыі на «YouTube» і ў сацыяльных сетках.

Сама акцыя пачнецца а 14:00 на праспекце Сахарава. Мітынг узгоднены з уладамі Масквы.

ВІДЭА
Дудзь пра пратэст у Маскве: некаторыя «хаваюць язык паміж булкамі»
2019.08.03 18:02

«Пры гэтым мы настойваем, што ў масквічоў ёсць права вольна шпацыраваць па сваім горадзе, а не толькі на асобна ўзятым агароджаным праспекце пад наглядам паліцыі, якая збівае іх. І ўлада абавязаная забяспечыць іх права шпацыраваць па горадзе, у тым ліку 10 жніўня», – гаворыцца ў супольнай заяве дэмакратычных сілаў.

Акцыі супраць выбарчага бязмежжа ў Маскве пачаліся 14 ліпеня, калі акруговыя выбаркамы прызналі подпісы 57 незалежных кандыдатаў несапраўднымі і адмовілі ім у рэгістрацыі.

Hавiны
Пяць чалавек трапілі ў шпіталі ў выніку разгону акцыі пратэсту ў Маскве
2019.08.04 14:12

20 ліпеня адбылася ўзгодненая з уладамі акцыя пратэсту, якая стала адной з найбольш масавых у Маскве за апошні час. Толькі ў адведзеную на праспекце Сахарава зону прыйшлі больш за 21 тыс. чалавек. Аднак яшчэ шмат людзей засталіся чакаць сваёй чаргі за межамі металашукальнікаў. Там жа затрымалі траіх чалавек.

Паколькі ўлады не прыслухаліся да патрабаванняў пратэстоўцаў, адзін з лідараў расейскай апазіцыі Аляксей Навальны анансаваў на 27 ліпеня новы мітынг. Акцыя не была ўзгодненая. Напярэдадні яе прайшлі затрыманнілідараў апазіцыі і незалежных кандыдатаў у дэпутаты, у іх кватэрах і офісах адбыліся ператрусы.

Hавiны
Супраць удзельніка акцыі 3 жніўня ў Маскве распачалі крымінальную справу. Ён вывіхнуў плячо амапаўцу
2019.08.04 16:25

Тым не менш, акцыя 27 ліпеня адбылася. Падчас яе ўлады затрымалі каля 1400 чалавек. Чарговыя несанкцыянаваныя пратэсты адбыліся 3 жніўня. Тут затрымалі больш за 1000 чалавек. За абедзве акцыі ўлады распачалі шэраг крымінальнаў справаў у дачыненні да іх удзельнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў