10 траўня ў Беларусі сіноптыкі прагназуюць навальніцы


10 траўня прагназуецца воблачнае неба з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём ад 13 да 19 градусаў цяпла, паведамляе Белгідрамет.

У Менску цягам дня чакаецца месцамі часам дождж (верагоднасць ападкаў 80-90 %). Тэмпература паветра раніцай ад +9 да + 11, днём 13-15 вышэй за нуль, увечары каля 13 цяпла.

СК belsat.eu

Стужка навінаў