10 траўня паліва на АЗС патаннее на капейку


АЗС «Белнафтахіму». Фота – belneftekhim.by

У нядзелю, 10 траўня аўтамабільнае паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі стане на адну капейку танней, паведамляе прэсавая служба «Белнафтахім».

Паводле «Белнафтахіму», кошт бензіну АІ-92 складзе 1,68 руб., АІ-95 – 1,78 руб., АІ-98 – 2,00 руб., ДТ – 1,78 руб.

Мінулы раз канцэрн зніжаў кошты 3 траўня. Кошт аўтамабільнага паліва зніжаецца ў Беларусі з 12 красавіка. 10 траўня кошты знізяцца ўжо пяты раз. Адбываецца гэта на фоне рэкорднага падзення сусветных коштаў на нафту.

Пры гэтым кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі па-ранейшаму вышэйшыя, чым былі на пачатку года.

Hавiны
У Беларусі 3 траўня таннее паліва
2020.05.02 17:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў