10 тонаў брагі пад зямлёй: грыбнік здаў у міліцыю ўладальніка гіганцкага самагоннага бровара


Беспрацоўны жыхар Маладзечна абсталяваў на вуліцы Вясёлай у вёсцы Клачкова самагонны цэх, на якім штодзённа гнаў некалькі сотняў літраў самагону, паведамляе УУС Менаблвыканкаму.

Уладальнік бровара зліваў адходы вытворчасці ў лесе, што выклікала абурэнне «аматара ціхага палявання», паведамляе прэс-служба абласной міліцыі. Менавіта ён і паскардзіўся праваахоўнікам на самагоншчыка.

Самагонны апарат быў пабудаваны ў гумне, а бражка для вытворчасці алкаголю знаходзілася ў цыстэрне, закапанай у зямлю ў тым жа гумне. На момант візіту праваахоўнікаў у ёй было 10 тонаў брагі.

Цяпер шматтонны самагонны апарат знаходзіцца ў Маладзечанскім РАУС.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў