10 студзеня ў Беларусі чакаюцца маразы да -21° С


У ноч з серады на чацвер у Беларусь прыйдзе сапраўдны мароз: тэмпература паветра пры праясненнях складзе 16-21 градус ніжэй за нуль, паведамляе Белгідрамет.

У чацвер 10 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, 3-8 метраў у секунду. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -9… 15 ° С, пры праясненнях -16… 21 ° С, максімальная тэмпература днём -7… 13 ° С.

МНС у моцныя маразы рэкамендуе: па магчымасці не выходзіць на вуліцу ці абмежаваць час знаходжання на адкрытым паветры; апранацца шматслойна, замест пальчатак насіць рукавіцы, выбіраць абутак на тоўстай падэшве; не паліць і не ўжываць алкаголь; шчыльным шалікам прыкрываць нос і рот.

З улікам складаных умоў надвор’я ДАІ таксама рэкамендуе вадзіцелям падрыхтаваць аўтамабілі да маразоў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў