10 гадоў таму не стала нашага калегі – Вадзіма Аршынскага

Вадзім Аршынскі. Фота: скрын

10 гадоў таму, 18 лютага 2010 года, адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў наш калега Вадзім Аршынскі.

Вадзім Аршынскі адпрацаваў больш за 20 гадоў на магілёўскім тэлебачанні, стаяў ля вытокаў яго стварэння. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі сышоў з дзяржаўных медыяў.

Са з’яўленнем у 2007 годзе тэлеканалу «Белсат» прыйшоў працаваць у яго.

«Нягледзячы на ператрус КДБ у кватэры і пастаянны псіхалагічны ціск, які на яго аказвалі працаўнікі ў цывільным, ён працягваў там [на «Белсаце». – Рэд. belsat.eu] працаваць. Так, было цяжка, але гэта была праца, якая адпавядала яго ўнутранай свабодзе», – узгадвае сын Вадзіма Аршынскага Міхась.

Загінуў журналіст увечары 18 лютага 2010 года, калі пры ўваходзе ў пад’езд дому на яго абрынулася сумесь будаўнічага друзу і зляжалага снегу. У доме тады ішоў рамонт.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны