10 гадоў іх змушалі заняцца сексам. Гэта адбылося толькі пасля ўвядзення каранціну


Ін Ін і Ле Ле з ганконгскага заапарку «Ocean Park» спрабавалі звесці з 2010 года. Гэта ўдалося зрабіць толькі пасля таго, як заапарк зачынілі для наведнікаў праз пандэмію каронавіруса.

Facebook заапарку пахваліўся паспяховым спарваннем пандаў Ін Ін і Ле Ле. Яны пасяліліся ў «Ocean Park» у 2007 годзе. Іх спрабавалі звесці 10 гадоў. Але зрабіць гэта ўдалося толькі пасля таго, як у заапарк перасталі хадзіць людзі.

Заапарк зачынілі ў канцы студзеня. А пад канец сакавіка Ле Ле пачаў «заляцацца» да Ін Ін.

Кіраўніцтва заапарку адзначае, што пакуль рана казаць пра цяжарнасць.

Вялікая панда занесеная ў Чырвоную кнігу. Паводле Сусветнага фонду дзікай прыроды, у натуральным асяроддзі жыве 1864 панды, яшчэ каля 400 пандаў – у заапарках па ўсім свеце. У няволі гэтыя жывёлы практычна не размнажаюцца.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў