Японія плануе накіраваць 500 тысяч долараў для мігрантаў на беларуска-польскай мяжы


Улады Японіі дапамогуць мігрантам, якія захраслі на беларуска-польскай мяжы. Яны перададуць Міжнароднай арганізацыі па міграцыі 500 тысяч долараў на «паляпшэнне гуманітарнай сітуацыі ў Беларусі». Такое рашэнне прыняў японскі ўрад 10 снежня.

Мігранты ў лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы.
Фота: БелТА

Выдзеленыя сродкі будуць накіраваны на прадастаўленне прадуктаў харчавання, медыцынскага забеспячэння, адзення і абароны тым, хто мае намер перасекчы беларускую мяжу.

Таксама ў паведамленні гаворыцца, што дапамога будзе накіравана на падтрымку ўразлівых людзей у Беларусі, у тым ліку на прыгранічныя раёны з суседнімі краінамі ЕЗ, а таксама на садзейнічанне паляпшэнню гуманітарных умоў.

ВІДЭА
Дарадца па правах чалавеку з Курдыстану: «Людзі на беларуска-польскай мяжы – двойчы ахвяры»
2021.12.09 22:05

АД, belsat.eu

Стужка навінаў