У кампаніі «А1» асудзілі ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё свайго прэс-сакратара

У «A1 Telekom Austria Group» рашуча асудзілі ўварванне ў асабістае жыццё прэс-сакратара «A1 Беларусь» Мікалая Брэдзелева, затрыманага 10 снежня ў Беларусі.

Будынак аператара сотавай сувязі А1. Менск, Беларусь, 6 траўня 2021 года. Фота: АВ / Белсат

«Як сёння стала «A1 Telekom Austria Group», у Менску затрыманы прэс-сакратар A1 Беларусь Мікалай Брэдзелеў. Было апублікавана зневажальнае відэа, якое змяшчае інфармацыю аб яго асабістым жыцці. «A1 Telekom Austria Group» рашуча асуджае гэтае ўварванне ў асабістае жыццё», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве кампаніі.

Датычна абвінавачання Брэдзелева ў распаўсюдзе канфідэнцыйных звестак у кампаніі заявілі, што «A1 Беларусь» мае строгія правілы і працэдуры, накіраваныя на перадухіленне незаконных уцечак, і расследуе любыя магчымыя парушэнні.

«Мы скарыстаемся ўсімі даступнымі юрыдычнымі і дыпламатычнымі спосабамі для падтрымкі і абароны сваіх супрацоўнікаў», – заявілі ў A1 Telekom Austria Group.

Затрыманы прэс-сакратар кампаніі «А1» Мікалай Брэдзелеў

Нагадаем, што «амбасада Аўстрыі ў Менску выказала пратэст супраць такога ігнаравання правоў чалавека», заявіла кіраўніца дыпмісіі Алёйзья Вёргетэр.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны