У Бабруйску закрылі культавы тайм-клуб «1387»


Улады Бабруйску зачынілі тайм-клуб і антыкафэ «1387». Пра гэта паведамілі заснавальнікі клубу праз Instagram.

Прычынай закрыцця стала, нібыта, парушэнне патрабаванняў да пажарнай бяспекі. Акрамя гэтага дырэктарцы Наталлі Халанскай выпісалі яшчэ адзін штраф на суму 580 рублёў таксама за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Фота: timeclub1387 / Instagram

«​Приостановить деятельность объекта тайм-клуб «1387», расположенного по адресу Чонгарская, 54, – такое предложение 7 декабря мы получили от Бобруйского горрайотдела по чрезвычайным ситуациям», – напісана ў пасце.

Частка запланаваных сустрэч клуба была адменена, некаторыя перанесены.

Сёлета тайм-клуб адзначыў сваё сямігоддзе. Ён аб’ядноўвае вакол сябе актыўных гараджанаў і вядомы шматлікімі цікавымі культурнымі і адукацыйнымі ініцыятывамі і мерапрыемствамі.

Фота: timeclub1387 / Instagram

10 кастрычніка ў тайм-клубе сілавікі зладзілі ператрус, забралі некаторыя рэчы.

Hавiны
У Бабруйску разграмілі крэатыўны тайм-клуб «1387»
2021.10.20 21:59

АД, belsat.eu

Стужка навінаў