Расейскі суд працягнуў арышт беларусцы Яне Пінчук да 30 красавіка


Суд у Санкт-Пецярбургу працягнуў арышт 24-гадовай беларусцы Яне Пінчук да 30 красавіка. Пра гэта «Медиазоне» паведаміла адвакатка дзяўчыны Юлія Дунаева.

Віцяблянку затрымалі затрымалі 1 лістапада ў яе кватэры па запыце беларускіх уладаў, а 8 снежня Следчы камітэт Беларусі адправіў расейскім сілавікам дакументы на экстрадыцыю.

Яна Пінчук.
Фота: yanapinchuk / Вконтакте

Па дадзеных Следчага камітэту, з верасня 2020 года па лістапад 2021 года Пінчук была адміністратарам трох каналаў у тэлеграме, у тым ліку прызнаных «экстрэмісцкімі».

Дзяўчыну абвінавачваюць па пяці артыкулах за паклёп (арт. 188 КК), распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці (арт. 130 КК), незаконныя дзеянні з персанальнымі дадзенымі іншай асобы (арт. 203 КК), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем (ч. 1 і 2 арт.361 КК), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (ч. 3 арт. 361 КК).

Таксама вядома, што Пінчук пасля затрымання падала заяву на атрыманне статусу бежанца ў Расеі. Аднак гэта, на думку суда, не дае падставы не працягваць яе арышт.

Hавiны
У Расеі заключылі пад варту ў СІЗА беларуску Яну Пінчук. У Беларусі яе абвінавачваюць па двум крымінальным артыкулам
2021.11.03 17:24

АД, belsat.eu

Стужка навінаў