Літоўская мытня не прапусціла ў Беларусь груз, прызначаны для «Белавія»


Літва не дазволіла экспарт грузаў, прызначаных для беларускай авіякампаніі «Белавія». Прычынай таму сталі санкцыі, абвешчанымі Еўразвязам, у тым ліку і ў дачыненні да авіякампаніі. Пра гэта паведаміла таможная служба Літвы.

Тавар быў вернуты адпраўніку – Embraer Aviation France.

Boeing 737-800 беларускай авіякампаніі «Белавія».
Фота: belavia.by

Французскае абсталяванне, коштам амаль 154 тысяч еўра прызначалася для абслугоўвання грамадзянскіх самалётаў «Белавіі».

Рашэнне не падаваць экспартную дэкларацыю было прынятае без узгаднення з кампаніяй, здзелка з якой была заключана да 25 чэрвеня гэтага года. Па наступных пагадненнях экспарт тавараў кампаніям, якія ўваходзяць у санкцыйныя пакеты ЕЗ, забаронены.

Hавiны
Авіяэксперт пра чарговыя санкцыі ў адносінах «Белавіі»: Гэта вельмі моцна ўдарыць па авіякампаніі
2021.12.06 22:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў