Кіраўнік МЗС Літвы падаў у адстаўку праз «Беларуськалій»


Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс 10 снежня напісаў заяву аб адстаўцы з пасады кіраўніка МЗС. Пра гэта паведамляе DELFI.

«Я бачу, якое становішча склалася ў сувязі з перавозкамі беларускіх грузаў праз Літву пасля ўведзеных ЗША санкцый і разумею, як гэта адбіваецца на рэпутацыі ўрада Літвы, які ўзначальваеце Вы, таму на падставе 84 арт. Канстытуцыі ЛР і арт. 10 ст. закона аб урадзе Літвы прашу Вас прыняць заяву аб адстаўцы і звольніць мяне з пасады міністра замежных спраў у самыя кароткія тэрміны», – сказана ў адрасаванай прэм’ер-міністру Інгрыдзе Шыманіце заяве.

Hавiны
Ужо два літоўскія міністры заявілі аб гатоўнасці пайсці ў адстаўку праз «Беларуськалій»
2021.12.09 15:43

Нагадаем, што міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс таксама гатовы ісці ў адстаўку.

Літоўская прэм’ерка Інгрыда Шыманіце кажа, што яшчэ не вырашыла, ці варта звальняць гэтых міністраў. Рашэнне маюць абвясціць у пачатку наступнага тыдня. Ёй цяпер невядома, ці партнёры Літвы адвярнуцца ад краіны праз працяг транзіту ўгнаенняў падсанкцыйнага «Беларуськалію».

Яна дадала, што санкцыі ЗША супраць «Беларуськалію» не маюць закрануць Літву наўпрост, але супраца з «Беларуськаліем» – справа сапраўднасці дамовы. Шыманіце паабяцала, што Літва знойдзе такі шлях разрыву дамовы, каб была мінімальная рызыка фінансавай шкоды.

Hавiны
У Літве патлумачылі, чаму не спынілі транзіт беларускага калію
2021.12.09 12:01

МГ belsat.eu

Стужка навінаў