«Даць новую надзею». Прэзідэнт Літвы заклікаў да новых выбараў у Беларусі


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, выступаючы 10 снежня на сусветным Саміце за дэмакратыю падтрымаў «дэмакратычныя сілы Беларусі, якія змагаюцца з жорсткім рэжымам».

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: Robertas Dačkus lrp.lt

«Я ўпэўнены, што шлях скончыць бягучы крызіс у Беларусі для рэжыму – гэта вызваліць усіх палітвязняў і запусціць інклюзіўны дамашні палітычны дыялог з грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй. Гэты дыялог мае прывесці да новых выбараў, якія маюць свабодныя і сумленнымі», – заявіў Наўседа.

Кажучы пра «апошнія гібрыдныя атакі на вонкавую мяжу Еўрапейскага Звязу», ён заявіў, што, «ставячыся да людзей як да палітычнага інструменту, спадар Лукашэнка спадзяецца прымусіць дэмакратычны Захад адступіць, нармалізаваць стасункі і ўсталяваць новую норму».

«Усё гэта было б немагчымым без згоды Расеі. Тым не менш, мы маем быць надзвычай асцярожнымі, каб не легітымізаваць спадара Лукашэнку», – падкрэсліў прэзідэнт Літвы.

Паводле яго, любыя саступкі толькі дапамогуць ягонаму рэжыму ў пытанні нелегальнай міграцыі і здрадзяць смеламу беларускаму народу.

«Таму важна не паслабляць санкцыі», – заявіў Наўседа.

Паводле яго, масавыя пратэсты ўжо змянілі вялікую частку беларускага грамадства, стымулюючы фармаванне больш моцнай нацыянальнай ідэнтычнасці. Таму, мяркуе прэзідэнт Літвы, Еўразвяз мае падтрымаць беларускі рух – унутры і за межамі Беларусі – дзеля будучых дэмакратычных зменаў.

«Гэта прынясе вялікія перавагі народу Беларусі. А таксама прынясе новую надзею кожнай нацыі, якая цяжка працуе над тым, каб захоўваць і абараняць дэмакратычныя інстытуты. Літва гатовая працаваць дзеля гэтага», – заключыў Наўседа.

Hавiны
Анджэй Дуда: Веру, што беларусы і беларускі некалі ўбачаць дэмакратычную нармальнасць
2021.12.09 18:50

МГ belsat.eu

Стужка навінаў