З Акадэміі навук звальняюць затрыманых навукоўцаў з «няправільнай» палітычнай пазіцыяй


У Нацыянальнай Акадэміі навук праходзяць звальненні супрацоўнікаў, якія ў выніку палітычнага пераследу апынуліся за кратамі. Пра гэта паведамляе «Зеркало».

Акадэмія навук. Крыніца: problr.by

«Яшчэ перад доўгімі лістападаўскімі выходнымі ў прэзідыум Акадэміі навук выклікалі дырэктараў інстытутаў і сказалі звольніць тых, хто пасля нядаўняй «аблавы» апынуўся на «соднях», – распавёў суразмоўца выдання.

Гэтак, ужо звольнілі Сяргея Гараніна – намесніка дырэктара ў навуковай працы Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі, дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі. Ён правёў дзесяць содняў на Акрэсціна нібы за «дробнае хуліганства».

Абноўлена
У Акадэміі навук затрымалі дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Сяргея Гараніна
2022.11.06 14:25

Агулам сілавікі дапытвалі больш як 40 навукоўцаў, якія былі ў чаце супраць гвалту. Некаторых з іх затрымалі, «у каго нешта не спадабалася ў тэлефоне».

Адзін з іх – кандыдат фізіка-матэматычных навук з Інстытуту хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі, другі – малодшы навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі НАН. Таксама быў затрыманы прафесар, сябар-карэспандэнт НАН Алег Давыдзенка, які з’яўляецца аўтарам каля 300 навуковых прац у біялогіі і вывеў 19 сартоў раслін.

Hавiны
«Наша Нiва»: сілавікі затрымлівалі 44 супрацоўніка Акадэміі Навук
2022.11.02 22:24

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў