Сетку лабараторый «Synevo» у Беларусі збіраецца выкупіць расейская фірма


Дыягнастычныя лабараторыі «Synevo» у Беларусі, якія належаць шведскаму ўладальніку холдынгу «Medicover», выкупляе расейская сетка «Helix з Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе «Наша Нiва» са спасылкай на крыніцы. Меркаваная сума здзелкі − каля 10 млн долараў.

Лабараторыя «Synevo». Крыніца: officelife.media

«Шведы прадаюцца ў рамках зразумелай палітыкі адмежавання ад таксічных рынкаў. Асабліва жадаючых у Беларусі нешта купляць таксама няма, гэта збольшага рускія. Так і атрымалася», – сказаў «Нашай Ніве» суразмоўца.

Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, паведамляюць, што наўрад ці нешта ўтрымае шведскіх уласнікаў «Synevo» ад продажу.

Еўрапейскі холдынг «Medicover» прадае долю ў кампаніях «Synevo» у Беларусі і «Нерухомасць Усход». Угоду плануюць падпісаць да канца 2022 года. «Medicover» ацэньвае свае беларускія актывы на 14,5 млн еўраў. У мінулым годзе выручка холдынгу ў Беларусі склала 21,7 млн еўраў, за дзевяць месяцаў гэтага года – 15,3 млн еўраў.

«Synevo» – самая буйная на сённяшні дзень дыягнастычная сетка Беларусі, у якую ўваходзяць лабараторыя і каля 60 пунктаў для здачы аналізаў у 25 гарадах краіны. У ёй працуе больш за 500 працаўнікоў. Першы дыягнастычны цэнтр адкрыўся ў Менску ў 2009 годзе.

«Helix» – кампанія з Санкт-Пецярбургу, якая «паднялася» пасля пачатку пандэміі і сёлета актыўна пашыраецца ў Расеі: вядома аб 147 новых лабараторных цэнтрах толькі за 9 месяцаў бягучага года.

Hавiны
Уладальнік медычных лабараторыяў «Synevo» сыходзіць з Беларусі
2022.11.10 12:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў