Не прапрацаваў і месяц. У Менску закрылі новы мост праз Свіслач


Рух па новым пешаходным мастку праз раку Свіслач у раёне вуліцы Зыбіцкай у Менску часова перакрыты. Пра гэта паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ў адміністрацыі Цэнтральнага раёну.

Новы мост праз Свіслач.
Фота: citydog.io

«У сувязі з правядзеннем будаўніча-мантажных работ па ўладкаванні навясной канструкцыі ў рамках рэалізацыі аб’екта і забеспячэння бяспекі часова перакрыты рух па пешаходным мосце», – растлумачылі ў адміністрацыі.

Скончыць працы плануецца 25 лістапада.

Пешаходны «іржавы» мост, які злучае два берагі Свіслачы ў раёне Зыбіцкай, адкрыўся ў сярэдзіне кастрычніка. Ён быў запланаваны ў рамках забудовы гатэля Hilton на месцы былой больніцы ў сценах Траецкага манастыра базыльянак.

Мост выкананы з картэнавай сталі, колер якой нагадвае іржу.

Hавiны
У Індыі абваліўся мост: не менш за 60 чалавек загінулі
2022.10.30 21:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў