Анджэліка Борыс і Анджэй Пачобут сталі лаўрэатамі «оскараў» польскай дыяспары


У 16-ы раз польскі часопіс у Аўстрыі «Jupiter» уручыў Залатых соваў Палоніі – узнагароды, якія называюць оскарамі польскай дыяспары. Сёлета іх атрымалі актывісты Саюзу палякаў Беларусі – старшыня Анджэліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут, які таксама ўваходзіць у кіраўніцтва арганізацыі.

Акция в поддержку политзаключенных Анджея Почобута и Анжелики Борис в Белостоке
Акцыя ў падтрымку палітзняволеных Анджэя Пачобута і Анджэлікі Борыс. Беласток, Польшча. 25 студзеня 2022 года.
Фота: АЛ /Белсат

Лаўрэаты не змаглі забраць прызы асабіста, бо Анджэй Пачобут чакае суда ў турме ў Горадні, а Анджэліцы Борыс забаронена пакідаць Беларусь, бо супраць яе пачатая крымінальная справа. Таму ад іх імя на гала-цырымонію ў Вену былі скіраваныя журналісты Ян і Аляксандр Роман, паведамляе Znad Niemna.

Hавiны
КДБ дадаў палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута ў спіс «тэрарыстаў»
2022.10.06 11:43

Заснавальнік прэміі, галоўны рэдактар часопісу «Jupiter» Ядвіга Хафнер падкрэсліла, што ўзнагароды паспрабуюць перадаць Беларусі:

«Анджэліцы статуэтку адвязуць. Да Пачобута нават лісты не заўсёды даходзяць. Нават ад майго сына. Але ён ведае аб прысуджанай узнагародзе!»

Прэстыжныя ўзнагароды, вядомыя як «оскары» польскай дыяспары, уручаюцца рэдакцыяй «Jupiter» з 2005 года. Пры выбары пераможцаў ацэньваюцца іх творчыя, навуковыя ці сацыяльныя дасягненні для прадстаўнікоў польскай супольнасці ў свеце і палякаў, актыўных па-за межамі Польшчы, а таксама для замежнікаў, якія працуюць у гэтых сферах, за сяброўскія стасункі з Польшчай.

Артыкулы
Старшыні саюзу палякаў Анджэліцы Борыс змянілі меру ўтрымання на хатні арышт
2022.03.25 17:51

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў