Загінулых мігрантаў прапанавалі пахаваць у Крушынянах, што блізу Кузніцы


На польска-беларускай мяжы ёсць мусульманскія могілкі – мізары. І мясцовыя мусульмане, якія жывуць там прынамсі з часоў Яна III Сабескага, гатовыя пахаваць загінулых мігрантаў.

Мігранты каля польскай мяжы, блізу пункту пропуску «Кузніца». 10 кастрычніка 2021 года.
Фота: Terytorialsi / Twitter

Карэспандэнты «Gazeta Wyborcza» зрабілі рэпартаж аб настроях жыхароў Сакульскага павету – часткі Падляскага ваяводства на мяжы з Беларуссю. Менавіта ў гэтым павеце – Кузніца, каля якой з беларускага боку сабраліся звыш тысячы мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Аналітыка
Тлумачым, чаму мігранты ідуць праз Беларусь на Нямеччыну і што кажуць улады
2021.11.10 07:00

Некаторыя мясцовыя баяцца, што праз міграцыйны крызіс пачнецца «вайна за веру», іншыя ж упэўненыя, што такога не будзе, бо мігрантаў не пусцяць.

Ды мусульмане там не чужынцы. Як адзначыў карэспандэнт, на ўездзе ў мястэчка Сакулка стаіць інфармацыйны знак, на якім выяўленыя мясцовыя святыні: каталіцкі касцёл, праваслаўны храм і мячэць.

У павеце ёсць і старыя мусульманскія могілкі, і даволі новыя пахаванні – не старэйшыя за 20 гадоў. Адны такія – у татарскай вёсцы Багонікі. Яшчэ адны – у татарскай вёсцы Крушыняны. І тыя, і тыя могілкі – каля невялікіх драўляных мячэцяў.

Гэтыя вёскі яшчэ кароль Ян III Сабескі у 1683 годзе аддаў татарам за выратаванне свайго жыцця ў бітве пад Парканамі ў вайне з Асманскай імперыяй. Першая згадка пра мячэць у Крушынянах была ў 1717 годзе, ды цяперашні будынак з’явіўся ў канцы XVIII ці на пачатку XIX стагоддзя.

Лідар мусульманскай грамады Багонікаў Мацей Шчэнсновіч расказаў, што прапанаваў дапамогу ў арганізацыі пахавання ўцекачоў, якія загінулі ў лясах на мяжы, – цяпер вядома пра 9 такіх выпадкаў.

«Чакаем толькі згоды пракурора, але месцам пахавання, хутчэй за ўсё, будзе мізар у Крушынянах, – кажа Мацей Шчэнсновіч. – Урэшце, яны былі мусульманамі. Дык што ж рабіць з іхнымі целамі? У Ірак, бо яны, верагодна, іракцы, целы не вышлюць, бо хто іх прыме? Ды яны такія ж людзі, як і мы. Мы іхныя целы нікуды не выкінем. Мы іх пахаваем, як трэба».

Мячэць у Крушынянах. Падляшша, Польшча. 7 чэрвеня 2012 года.
Фота: Pacyfa / Wikimedia, CC BY-SA 3.0 pl

Пры тым і сам Шчэнсновіч пацвярджае, што мясцовыя баяцца вайны, якая можа пачацца праз канфлікт на мяжы.

Рэпартаж «Белсату» з Падляшша:

Рэпартаж
Да мяжы з Беларуссю – восем кіламетраў. Рэпартаж з Падляшша, дзе абвешчанае надзвычайнае становішча
2021.11.10 10:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў