Украіна ўзмацняе абарону на мяжы з Беларуссю


Украінскія памежнікі ўзмацняюць абарону і рыхтуюцца да магчымых правакацыяў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на першага намесніка міністра ўнутраных справаў Украіны Яўген Енін.

«Сітуацыя на мяжы цалкам кантралюецца. Суседзі павінны разумець, што ўкраінскія межы падрыхтаваныя да падобных правакацыяў. Ужо пралічаныя верагодныя кірункі, якімі да Украіны могуць дабрацца мігранты», – сказаў Енін.

Hавiны
Мігранты перайшлі беларуска-польскую мяжу каля Крынак і Белавежы
2021.11.10 08:47

Намеснік міністра ўнутраных справаў таксама зазначыў, што цяпер на ўчастку украінска-беларускай мяжы праводзіцца ўзмацненне сілаў і сродкаў, каб стрымаць плынь мігрантаў у выпадку неабходнасці.

«Прымаюцца меры па інжынерным уладкаванні ўчастку дзяржаўнай мяжы Украіны з Беларуссю. Органы аховы дзяржаўнай мяжы Украіны ўзмоцняцца асабістым складам, тэхнікай і спецыяльнымі сродкамі, у тым ліку беспілотнікамі і службовымі сабакамі», – паведаміў прадстаўнік МУС.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі не выключаў, што мігранты з Беларусі могуць пайсці ў ЕЗ праз Украіну.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў