У Расеі спынілі справу супраць беларускага праграміста

Беларускі IT-спецыяліст Сяргей Савельеў, дзякуючы якому інфармацыя пра масавыя катаванні ў расейскіх турмах патрапіла ў шырокі доступ. Фота: NetGulagu / Telegram

Расейская пракуратура спыніла крымінальную справу супраць праграміста Сяргея Савельева, які перадаў праваабаронцам відэаархіў з катаваннямі ў саратаўскай калоніі, паведамляе Gulagu.net.

Раней Савельева абвінавацілі ў «неправамерным доступе да камп’ютарнай інфармацыі».

У той жа час з Федэральнай службы выканання пакаранняў РФ звольнілі 18 супрацоўнікаў. Усе яны так ці інакш былі датычныя да катаванняў зняволеных.

Яшчэ 11 чалавек былі прыцягнутыя да «суворай дысцыплінарнай адказнасці».

Пасля публікацыі трох запісаў здзекаў з вязняў у Саратаўскім сухотным шпіталі, была распачатая крымінальная справа. Некалькі кіраўнікоў рэгіянальнага ўпраўлення турэмнага ведамства звольненыя.

Сяргей Савельеў з’ехаў у Францыю, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Паліцыя Расеі абвесціла ў вышук беларуса, які выкрыў катаванні ў расейскіх турмах

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны