Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы: усе спробы незаконнага пераходу перадухіленыя


Паводле прэс-сакратаркі Падляскага атраду Памежнай аховы Катажыны Здановіч, па стане на раніцу 10 лістапада ўсе спробы прайсці праз мяжу перадухіленыя.Большасць мігрантаў затрымалі ў раёне памежнай паласы.

Мігранты на беларуска-польскім памежжы.
Фота: Polish Defence Ministry / Reuters / Forum

9 іншаземцаў, якім удалося перайсці мяжу, папрасілі міжнароднай абароны ў Польшчы.

За дапамогу ў нелегальным мінанні мяжы затрыманыя тры асобы – грамадзяне Літвы, Расеі і Швецыі. Ім выставілі абвінавачанне ў спрыянні нелегальнай міграцыі, за што ў Польшчы пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Мігранты перайшлі беларуска-польскую мяжу каля Крынак і Белавежы
2021.11.10 08:47

У раёне памежнага пераходу Кузніца застаецца група з 800 мігрантаў. Іх троху паменела, але ўсцяж ёсць вялікія групы людзей, якія перамяшчаюцца ўздоўж мяжы.

9 лістапада польскія памежнікі перадухілілі мінанне мяжы трыма такімі групамі.Уздоўж усёй мяжы дагэтуль застаюцца 3–4 тысячы мігрантаў. Нельга выключаць правакацыяў, але пакуль польскія службы не назіраюць намераў сілавога прарыву.

Hавiны
Польшча закрывае рух праз памежны пераход «Кузніца»
2021.11.09 00:23

Праз спыненне аўтамабільнага руху на пераходзе ў Кузніцы час чакання для грузавых аўтамабіляў на памежным пераходзе ў Баброўніках складае 39 гадзінаў. Цяпер чарга расцягнулася на 25 кіламетраў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў