На пенсіянерку з Рэчыцы завялі другую крымінальную справу


Людмілу Хлусевіч, якой ужо прысудзілі «хатнюю хімію» за «абразу міліцыянта», зрабілі падазраванай па яшчэ адной крымінальнай справе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гаворка зноў ідзе пра «абразлівы каментар».

Людміла Хлусевіч хворая на лейкоз. «Следчыя дзеянні» па папярэдняй справе давялі жанчыну да мяжы нервовага зрыву, яна нават пісала перадсмяротную запіску: «Вінаватай у маёй смерці прашу лічыць дзяржаву. Так больш жыць не магу…»

65-гадовая жыхарка Рэчыцы Людміла Хлусевіч у верасні атрымала год і шэсць месяцаў «хатняй хіміі» за каментар «тварь» пад здымкам міліцыянта ў «Одноклассниках».

Артыкулы
«Я не вытрымаю гэтую «хімію». У Рэчыцы асудзілі хворую на рак пенсіянерку
2021.09.15 15:41

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў