Мігранты перайшлі беларуска-польскую мяжу каля Крынак і Белавежы


З тэрыторыі Беларусі ў Польшчу трапілі дзве вялікія групы мігрантаў. У ваколіцах Крынак і Белавежы групы як мінімум з некалькіх дзясяткаў замежнікаў прарвалі агароджу, паведаміла 9 лістапада ўвечары Польскае радыё Беласток.

Паводле Радыё Беласток, Памежная Ахова паведамляе, што частку мігрантаў атрымалася вярнуць назад да лініі мяжы. Іншых яшчэ шукаюць. Прэс-сакратар падляскага аддзелу памежнай аховы Катажына Здановіч паведаміла, што ў абодвух выпадках агароджы былі гвалтоўна прабітыя.

Hавiны
«Калі нешта здарыцца, мы першыя, хто сустрэнецца з гэтымі людзьмі». Што кажуць жыхары беларуска-польскага памежжа
2021.11.09 18:15

У той жа час спакайней у лагеры перасяленцаў каля Кузніцы. На беларускім баку застаюцца не менш за некалькі сотняў чалавек. Як паведамляюць польскія службы, 9 лістапада мігранты атрымалі ад беларусаў ежу. У замежнікаў ёсць намёты, спальныя мяшкі, увечары яны распальваюць вогнішчы, каб сагрэцца. За імі пастаянна сочаць беларускія службы.

Hавiны
Польшча закрывае рух праз памежны пераход «Кузніца»
2021.11.09 00:23

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў