БАЖ патрапіла ў спіс намінантаў прэміі «Рэпарцёраў без межаў»


БАЖ у спісе намінантаў на прэмію. Выява Рэпарцёраў без межаў.

«Беларуская асацыяцыя журналістаў адыграла ключавую ролю ў дакументаванні беспрэцэдэнтнага ўзроўню нападаў на работнікаў СМІ і іх арыштаў пасля супярэчлівых прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году», – паведамляецца на сайце «Рэпарцёры без межаў».

Арганізацыя рэпарцёраў таксама адзначыла, што старанна пералічыла ўсе формы пераследу журналістаў і незалежных СМІ – уключаючы ператрусы, цэнзуру, гвалт і турэмнае зняволенне – якія няўхільна ўзмацняліся на працягу апошняга году, і гэта адбылося, нягледзячы на пераследы з боку ўладаў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў была заснаваная ў 1995 годзе для падтрымкі незалежнай журналістыкі. 27 жніўня 2021 году БАЖ была ліквідаваная паводле рашэння Вярхоўнага суда Беларусі. Цяпер удзельнікі асацыяцыі ў іншых крінах працягваюць сваю працу па падтрымцы беларускіх журналістаў.

Акрамя БАЖ у ліку намінантаў у намінацыі за ўздзеянне:

PEGASUS PROJECT – гэта расследаванне міжнароднага кансорцыума з больш чым 80 журналістаў з 17 СМІ ў 11 розных краінах, якое каардынавала НДА Forbidden Stories (Забароненыя гісторыі) пры тэхнічнай падтрымцы экспертаў з Лабараторыі бяспекі Amnesty International,

Bellingcat – незалежны міжнародны калектыў даследчыкаў і грамадскіх журналістаў, якія публікуюць розныя тэмы.

The Intercept Brasil (TIB) – расследаванне аб выкрытых паведамленнях, якімі абмяняліся пракуроры ў рамках аперацыі Lava Jato (Мыццё пад высокім ціскам) – карупцыйнага скандалу з удзелам высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў – выявіла відавочнае ігнараванне бразільскага заканадаўства, паколькі яны даказалі прадузятасць суддзі і ўдзел пракуратуры.

Аналітыка
Застрашванне замест закону: як улады крыміналізуюць доступ да праўды
2021.11.03 18:15

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў