Актывістку Вольгу Гарбунову падазраюць у арганізацыі леташніх жаночых маршаў


Затрыманне Вольгі Гарбуновай на жаночым маршы 19 верасня 2020 года.
Фота: АД / Белсат

Затрыманую напярэдадні актывістку Вольгу Гарбунову, якая займаецца праблемамі хатняга гвалту, падазраюць у арганізацыі леташніх жаночых маршаў, паведамляе МУС.

Ёй выставілі абвінавачванне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

«Жыхарка Менску прызнана падазраванай па крымінальнай справе, якую завялі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўнае ўдзел у іх. Фігурантка правяраецца на прыналежнасць да іншых злачынстваў пратэснага характару, у тым ліку з выкарыстаннем службовага становішча» – адзначаецца ў паведамленні МУС.

На думку міністэрства, менавіта Вольга «кіравала так званымі жаночымі маршамі ў сталіцы. Пры гэтым сама выйшла на праезную частку, перакрывала дарожны трафік».

Hавiны
Затрымана вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова
2021.11.09 22:36

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў