Варшава, Беласток, Львоў… Акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць у розных краінах

10 кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю. Пра гэта паведамляюць карэспандэнты «Белсату».

Акцыя 10 кастрычніка ў Варшаве. Фота: Белсат

Гэтак, беларусы Варшавы пасадзілі ў клетку цацку Аляксандра Лукашэнкі ды збіралі грошы на квіток да Гаагі.

Акцыя 10 кастрычніка ў Беластоку. Фота: Белсат

У Беластоку беларуская дыяспара збірала подпісы пад петыцыяй аб афіцыйным непрызнанні Лукашэнкі і ягонага ўраду міжнароднай супольнасцю.

Акцыя 10 кастрычніка ў Беластоку. Фота: Белсат

Актывісты заклікаюць спыніць усе кантакты з рэжымам Лукашэнкі. Акцыя прымеркаваная да канферэнцыі ў нямецкім Нюрнбэргу, якая будзе праведзеная 11 кастрычніка Народным антыкрызісным упраўленнем на чале з Паўлам Латушкам.

Акцыя 10 кастрычніка ў Львове. Фота: Белсат

Таксама акцыя салідарнасці прайшла і ў Львове, паведамляе тэлеграм-канал «Выборы видишь».

А ў нямецкім Нюрнбэргу на акцыі беларусаў выступіў Павел Латушка, які распавёў аб стратэгіі далейшых дзеянняў дэмакратычных сілаў, прапанаванай НАУ, заклікаў падпісаць петыцыю аб непрызнанні Лукашэнкі і ягонага ўраду, а таксама распавёў пра неабходнасць далучэння ўсіх без выключэння беларусаў, нават якія знаходзяцца за мяжой, да мабілізацыйнага плана «Перамога».

Свая акцыя прайшла і ў Італіі. Там ужо 60 гадоў кожныя два гады праходзіць «Марш за Мір», які збірае больш за 150 арганізацыяў і тысячы ўдзельнікаў, што ідуць 25 кіламетраў ад гораду Пэруджа да Асізі, дзе нарадзіўся святы Францішак. Сёлета 10 кастрычніка марш быў адкрыты студэнтамі з Падуанскага ўніверсітэту, якія ішлі таксама за свабоду беларускіх студэнтаў, праваабаронцаў і мір ва ўсёй Беларусі.

Марш 10 кастрычніка ў Італіі. Фота: чытачы Белсату

Беларусы Літвы ў Вільні далучыліся да міжнароднай акцыі дыяспары і НАУ з патрабаваннем правядзення міжнароднага трыбуналу над рэжымам Лукашэнкі.

Акцыя 10 кастрычніка ў Вільні. Фота: чытачы Белсату

А ў нідэрландскім Амстэрдаме прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі і беларускай павесткі ў Еўрапейскіх праваахоўных арганізацыях.

Акцыя 10 кастрычніка ў Амстэрдаме. Фота: чытачы Белсату

На агульнасусветнаю акцыю салідарнасці па прызнанні Лукашэнкі нелегітымным выйшлі таксама і ў сталіцы Швецыі Стакгольме.

Акцыя 10 кастрычніка ў Стакгольме. Фота: чытачы Белсату

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны