У Татарстане пацярпеў крушэнне самалёт з парашутыстамі. На борце знаходзіліся 23 чалавекі

Самалёт з парашутыстамі пацярпеў крушэнне на ўсходзе Татарстана. Па папярэдніх дадзеных загінулі 16 чалавек, паведамляе «Интерфакс».

Фота: МНС Расеі

Сямёра пацярпелых выжылі, адзін з іх знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

«Да месца падзення вылецеў верталёт Мі-8 з ратавальнікамі на борце», – распавялі ў МНС.

У якасці асноўнай прычыны крушэння разглядаецца адмова тэхнікі, паведамляе крыніца. Паводле яго слоў, пілот спрабаваў здзейсніць вымушаную пасадку, але ўдар аб зямлю апынуўся вельмі моцным. Самалёт «разламаўся напалову» і загарэўся, але агонь атрымалася хутка патушыць.

Іншы верагоднай прычынай падзення мог стаць перагруз. «На борце знаходзілася больш пасажыраў, чым прадугледжана эксплуатацыйнымі патрабаваннямі», – паведаміў іншая крыніца. Таксама не выключаецца версія няспраўнасці самалёта і памылкі экіпажа.

Іван Краўцоў: «На развязанне беларускай сітуацыі трэба 3–5 гадоў». Вялікая размова з прадстаўніком штабу Віктара Бабарыкі

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны