У Слуцку п’яны кіроўца хуткай дапамогі здзейсніў ДТЗ і спрабаваў уцячы

Фота: slutsk-gorod.by

Аварыя адбылася днём 9 кастрычніка, калі аўтамабіль хуткай дапамогі ўехаў у мікрааўтобус Mersedes. Кіроўца ў гэты момант вёз брыгаду медыкаў на выклік. Па словах відавочцаў, вадзіцель хуткай паводзіў сябе вельмі падазрона і ледзь трымаўся на нагах, паведамляе мясцовае выданне «Slutsk Gorod».

Амаль адразу на месца прыбыў экіпаж ДПС, але кіроўца паспрабаваў уцячы. У выніку яго затрымалі, а пасля агляду адвезлі дадому.

У службе слуцкай ДАІ расказалі, што мікрааўтобус Mersedes спыніўся перад пешаходным пераходам для пропуску пешаходаў. У гэты момант у яго ззаду ўехала ГАЗэль хуткай дапамогі, брыгада якой ехала на выклік. У выніку сутыкнення бус выкаціўся наперад прыкладна на 15 метраў.

У момант удару пешаходы яшчэ не выйшлі на праезную частку, таму ніхто не пацярпеў.

Фота: slutsk-gorod.by

У ходзе разбору высветлілася, што кіроўца хуткай раніцай прыйшоў на працу цвярозым, прайшоў медагляд і выехаў на лінію. Пры сабе ў яго было спіртное, якое ён ужываў на працягу працоўнага дня. Алкатэст паказаў у крыві кіроўцы 4 праміле алкаголю.

Фота: slutsk-gorod.by

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны