У Расеі памерлі 34 чалавекі, атруціўшыся сурагатным алкаголем


Здымак носіць ілюстратыўны характар.
Фота: Максим Блинов / РИА Новости

Колькасць загінулых у выніку атручвання сурагатным алкаголем у Арэнбургскай вобласці Расеі дасягнула 34 чалавек. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Агулам у рэгіёне вядома пра 67 пацярпелых ад сурагатнага алкаголю. Апроч 34 памерлых, 24 чалавекі шпіталізаваныя, у тым ліку сем пацярпелых у цяжкім стане, а чацвёра на ШВЛ.

Усе пацярпелыя жывуць ва ўсходніх раёнах Арэнбургскай вобласці.

Пасля масавага атручвання пачатыя дзве крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 238 КК РФ за вытворчасць і збыт тавараў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.

Hавiны
У Татарстане пацярпеў крушэнне самалёт з парашутыстамі. На борце знаходзіліся 23 чалавекі
2021.10.10 13:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў