У Нямеччыне расследуюць датычнасць Лукашэнкі да «кантрабанды мігрантаў»


Паводле інфармацыі мясцовай газеты «Bild», улады Нямеччыны расследуюць дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да незаконнага трансферу мігрантаў з тэрыторыю Беларусі ў Нямеччыну праз Польшчу.

Польскія памежнікі і затрыманыя мігранты.
Фота: Podlaski OSG / Strazgraniczna.pl

Па інфармацыі выдання, нямецкія ўлады разглядаюць Лукашэнку як «галоўнага кантрабандыста» і лічаць, што ён такім чынам хоча шантажаваць Еўропу адменай санкцый з дапамогай арганізаванай на дзяржаўным узроўні перавозкай мігрантаў.

Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад нямецкіх уладаў пакуль не было.

Усяго па дадзеных федэральнай паліцыі ФРГ, са жніўня 2021 года з боку Беларусі ў Нямеччыну незаконна прыбылі амаль 4000 бежанцаў. Толькі за першы тыдзень кастрычніка колькасць мігрантаў склала 1183 чалавекі.

Hавiны
Новы антырэкорд: 739 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы за суткі
2021.10.10 10:41
Меркаванні
Ці працуюць санкцыі Захаду, навошта яны патрэбныя і якога эфекту мы чакаем?
2021.10.10 14:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў