У Менску маладзён адарваў ад намёту трубу і пабіў ёю тузін аўтамабіляў


У Менску падлетак з дапамогай металічнай трубы пабіў машыны ў мікрараёне Малінаўка. Пра гэта паведамілі ў гарадской міліцыі.

Паводле паведамлення, раніцай 10 кастрычніка на вуліцы Ясеніна, дзе ў выходныя праходзіць сельскагаспадарчы кірмаш, малады чалавек разабраў гандлёвую палатку і, адарваўшы ад яе каркаса металічную трубу, нанёс удары па прыпаркаваных аўтамабілях. Хлопца затрымалі відавочцы і перадалі аператыўнікам.

Ад рук маладзёна пацярпелі гандлёвая палатка, халадзільная вітрына, а таксама не менш як 12 аўтамабіляў.

Затрыманым аказаўся 17-гадовы навучэнец сталічнага прафесійнага ліцэю. Раней да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ён не прыцягваўся.

Свае дзеянні ён патлумачыў вялікай колькасцю выпітага спіртнога.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў