Вынікі пошуку для:

Палітвязню Эдуарду Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па некалькіх артыкулах

Палітзняволенаму блогеру Эдуарду Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачванне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Эдуард Пальчыс. Фота: spring96.org

Меркавана Пальчыса абвінавачваюць па ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці») і арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Што канкрэтна ставяць у віну блогеру – невядома.

Выстаўленне канчатковага абвінавачвання азначае, што крымінальная справа супраць палітвязня хутка апынецца ў судзе.

Пра тое, што блогер з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы, стала вядома ў канцы кастрычніка мінулага года, калі ён не выйшаў на свабоду пасля заканчэння 30 содняў арышту. Яшчэ ў чэрвені 2020-га Пальчыса двойчы завочна пакаралі 15 соднямі.

10 натхняльных цытатаў з лістоў палітвязняў

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны