Новы антырэкорд: 739 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы за суткі


Супрацоўнікамі польскай памежнай службы за 9 кастрычніка было перадухілена 739 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе польская памежная служба ў Twitter.

Польская памежная служба.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Пры пераходзе мяжы былі затрыманы і арыштаваны шэсць мігрантаў з Іраку.

Акрамя таго, за дапамогу ў пераходзе мяжы былі затрыманы 15 чалавек. З іх 14 замежнікаў: адзін паляк і пяць грамадзян Грузіі.

Усяго з пачатку кастрычніка польскімі памежнікамі было зафіксавана больш за 5 тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Польшча паказала, як мігранты пераходзяць мяжу і што расказваюць пра беларускіх памежнікаў
2021.10.08 20:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў