Новая справа супраць Лукашэнкі ды пратэсты дыяспары. Галоўныя вынікі 10 кастрычніка

Акцыя 10 кастрычніка ў Беластоку. Фота: Белсат

Беларусы працягваюць пратэставаць супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Падводзім вынікі дня.

У Нямеччыне расследуюць датычнасць Лукашэнкі да «кантрабанды мігрантаў»

Адной з галоўных навінаў 10 кастрычніка стала тое, што, паводле інфармацыі мясцовай газеты «Bild», улады Нямеччыны расследуюць дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да незаконнага трансферу мігрантаў з тэрыторыю Беларусі ў Нямеччыну праз Польшчу.

Па інфармацыі выдання, нямецкія ўлады разглядаюць Лукашэнку як «галоўнага кантрабандыста» і лічаць, што ён такім чынам хоча шантажаваць Еўропу адменай санкцый з дапамогай арганізаванай на дзяржаўным узроўні перавозкай мігрантаў.

Новы антырэкорд: 739 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы за суткі

Супрацоўнікі ж польскай памежнай службы за 9 кастрычніка перадухілілі 739 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы – гэта новы рэкорд.

Варшава, Беласток, Львоў… Акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць у розных краінах

Беларуская дыяспара ж сёння напярэдадні канферэнцыі ў нямецкім Нюрнбэргу, якую праведзе 11 кастрычніка Народнае антыкрызіснае ўпраўленне на чале з Паўлам Латушкам, збірала подпісы пад петыцыяй аб афіцыйным непрызнанні Лукашэнкі і ягонага ўраду міжнароднай супольнасцю. Актывісты заклікаюць спыніць усе кантакты з рэжымам.

Акцыі прайшлі ў розных гарадах па ўсёй Еўропе: у Польшчы, Літве, Украіне, Нямеччыне, Італіі, Швецыі, Нідэрландах і іншых.

«Я здолеў стаць даволі высокай велічынёй там». Беларус, які выкрыў катаванні ў расейскіх калоніях, даў інтэрв’ю

Пры гэтым беларусы працягваюць бурыць не толькі лукашэнкаўскі рэжым, але і пуцінскі, які яго падтрымлівае. Як гэта адбываецца, распавёў у сваім інтэрв’ю беларус Сяргей, які выкрыў факты катаванняў і згвалтаванняў у расейскіх турмах.

Улады ж Беларусі кажуць зняцце «напружання сярод насельніцтва», праўда, пакуль толькі ў пытанні забяспечанасці дровамі.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны